Галоўная старонка
Стакго́льм — сталіца і найбуйнейшы горад Швэцыі. Разьмешчаны на ўсходзе краіны, паміж возерам Мэлярэн і Балтыйскім морам. Гістарычна істотным аказалася геаграфічнае разьмяшчэньне гораду на 14 астравах паўднёва-ўсходняга ўзьбярэжжа Швэцыі. Стакгольм зьяўляецца культурным, палітычным і эканамічным цэнтрам Швэцыі. Тут знаходзяцца галоўная рэзыдэнцыя швэдзкага караля, швэдзкага ўраду і парлямэнту. У горадзе пражывае каля 22% насельніцтва краіны. У 2008 годзе амэрыканскі часопіс Foreign Policy склаў сьпіс гарадоў, якія граюць найбольш значную ролю ў міжнародных інтэграцыйных стасунках, — «Global Cities Index» — у якім Стакгольм займаў 24-е месца ў сьвеце, 10-е ў Эўропе і першае ў Скандынавіі. Разьмешчаны на шэрагу астравоў, горад вядомы сваёй прыгажосьцю, выдатнаю архітэктураю і шматлікімі паркамі. Гэтыя і іншыя фактары далі падставу назваць Стакгольм «Паўночнаю Вэнэцыяй» і «Каралеваю Мэлярэну». Міжнародная алімпіяда па інфарматыцы — штогадовая прадметная алімпіяда ў праграмаваньні сярод школьнікаў, якая адбываецца з 1989 году. Праходзіць у 2 колы, на кожным зь якіх прапануюць па 3 задачы, якія варта разьвязаць за 5 гадзінаў. Найбольш тытулаў на спаборніцтве меў беларус Генадзь Караткевіч — 3 абсалютных чэмпіёнствы, 6 залатых і 1 срэбраны мэдаль. Зь 2007 году Інстытут інфарматыкі і матэматыкі Віленскага ўнівэрсытэту выпускае штогадовы часопіс «Алімпіяды па інфарматыцы». | Актуальныя падзеі
Гэты дзень у гісторыі Ці ведаеце вы... З новых артыкулаў (1—31 траўня)
|
![]() | Вікізьвесткі Вольная база ведаў | ![]() | Вікікнігі Падручнікі і дапаможнікі | ![]() | Вікікрыніцы Вольныя дакумэнты | ![]() | Вікіслоўнік Слоўнік і тэзаўрус | ![]() | Вікісховішча Сховішча вольных файлаў | ![]() | Вікіцытатнік Калекцыя цытатаў |
![]() | МэдыяВікі Распрацоўка вольных праграмаў | ![]() | Мэта-вікі Каардынацыя ўсіх праектаў Вікімэдыі | ![]() | Віківандроўкі(анг.) Вольныя турыстычныя даведнікі | ![]() | Віківіды(анг.) Слоўнік біялягічных відаў | ![]() | Віківэрсытэт(анг.) Вольны ўнівэрсытэт | ![]() | Вікінавіны(анг.) Вольныя навіны |